У Наваградскім раёне ад успышкі газапаветранай сумеcі разваліўся дом (фота)
У вёсцы Ладзенікі Наваградскага раёна ад успышкі газапаветранай сумесі разваліўся цэлы дом. Здарэнне адбылося раніцай 8 сакавіка. 82-гадовы жыхар вёскі распальваў газавую пліту ў летняй кухні, калі раптам здарылася ўспышка. Яна была настолькі моцнай, што ад яе павалілася адразу дзве сцяны дома.
Пенсіянер атрымаў апёкі 2 ступені 5% цела (пацярпелі твар, шыя, рукі) і быў шпіталізаваны, паведамляе прэс-служба МНС.
Мяркуецца, што прычынай здарэння стала ўцечка газу праз пашкоджаны гумава-тканевы рукаў: шланг пагрызлі мышы і пацукі.