Фотафакт: у Навагрудку за гадзіну выпала амаль дэкадная норма ападкаў
У Навагрудку за гадзіну выпала амаль дэкадная норма ападкаў (18 мм ападкаў пры дэкаднай норме 21 мм). Здарылася гэта ў другой палове дня ў панядзелак, 2 траўня.
Як інфармуе прэс-служба МНС Гродзенскай вобласці, у выніку былі падтопленыя два прыватныя дамы (але іх жыхароў не адсялялі), шэсць падворкаў прыватных дамоў і падвал шматкватэрнага жылога дома. На працу аб'ектаў жыццезабеспячэння лакальная паводка не паўплывала. Камунальнікі і ратавальнікі займаліся адкачкай вады.
Фота: https://vk.com/novogrudok.online