У Наваполацку маршрутка сутыкнулася з легкавіком, у якім знаходзілася дзіця
У Наваполацку маршрутка сутыкнулася з легкавіком, у якім знаходзілася дзіця. Здарэнне адбылося ў другой палове дня 25 лютага на скрыжаванні. Мяркуецца, што кіроўца маршруткі не заўважыў, што наперадзе, перад пешаходным пераходам, спыніўся аўтамабіль, інфармуе сайт novaya.by.
Удар быў вельмі моцны. Жанчына-кіроўца легкавіка перапалохалася і выклікала “хуткую”. Але дапамога дзіцяці, якое было ў спецыяльным аўтакрэсле, не спатрэбілася.
Фота: novaya.by