У Наваполацку муляр сарваўся з 12-метровай вышыні

У Наваполацку муляр сарваўся з 12-метровай вышыні

Муляр ў Наваполацку сарваўся з 12-метровай вышыні. Ён атрымаў траўму пазваночніка. Пра гэта БЕЛТА паведаміла афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава. Паводле яе слоў, здарэнне адбылося 16 сакавіка на аб'екце ААТ "Нафтан".

Вядома, што пацярпеламу 24 гады. Ён працаваў у адным з рамонта-будаўнічых упраўленняў горада. Разам з яшчэ адным рабочым ён займаўся дэмантажом даху будынка цэха, працаваў адбойным малатком. Калі на вышыні ён застаўся адзін, спатыкнуўся і сарваўся з вышыні, у выніку чаго атрымаў траўму пазваночніка.

Малады чалавек знаходзіцца на лячэнні ў Мінску, у рэанімацыі, на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх. Былі праведзеныя неабходныя аперацыі.

Следчыя правялі агляд месца здарэння, апыталі сведкаў, але гэта мала што дало для расследавання. Прызначана судова-медыцынская экспертыза.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі