У Нідэрландах пачаліся пратэсты супраць цэнтра для бежанцаў

У Нідэрландах пачаліся пратэсты супраць цэнтра для бежанцаў

Паліцыя Нідэрландаў разагнала акцыю пратэсту супраць будаўніцтва цэнтра для размяшчэння бежанцаў. Цэнтр для 1500 чалавек будуецца ў горадзе Гелдэрмалсен недалёка ад Утрэхта.

Перамовы пра яго будаўніцтва ішлі ў будынку гарадскога савета, але былі перапыненыя, калі пратэстоўцы паспрабавалі трапіць у будынак, перадае BBC. Паліцыя паведамляе пра некалькі арыштаваных актывістаў. Пра пацярпелых не паведамляецца.

Мясцовая тэлевізія паказала, як некалькі дзясяткаў маладых людзей ламаюць платы і кідаюць бутэлькі ў паліцыянтаў, выкрыкваючы лозунгі супраць будаўніцтва цэнтра.

Па звестках СМІ, у акцыі прынялі ўдзел каля дзвюх тысяч чалавек. Агулам у горадзе пражывае 27 тысяч чалавек.

Фота: EPA

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі