У ноч на 30 красавіка ў Беларусі могуць не працаваць банкаўскія карткі

У ноч на 30 красавіка ў Беларусі могуць не працаваць банкаўскія карткі

У ноч на 30 красавіка ў Беларусі могуць не працаваць банкаўскія карткі, паведамляецца на сайце ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр".

З 2-й да 3-й гадзіны ночы там будуць праходзіць тэхналагічныя работы па абнаўленні інтэрфейсаў міжнародных плацежных сістэм на комплексе апрацоўкі аўтарызацыйных запытаў у рэжыме рэальнага часу. Акурат у гэты прамежак часу могуць здарацца кароткачасовыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр". Таксама праблемы могуць узнікнуць у крамах і пунктах выдачы наяўных, банкаматах, якія абслугоўваюцца банкамі, падлучанымі да апаратна-праграмным комплексе працэсінгавага цэнтра.

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр абслугоўвае больш за 9,6 млн картак, адзначае БЕЛТА. Да яго падлучаныя 71,2 тысяч арганізацый гандлю і сэрвісу, больш за 112 тысяч плацежных тэрміналаў, 2,6 тысяч банкаматаў і амаль 2,8 тысяч інфакіёскаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі