У Беларусі ў ноч на чацвер можна будзе назіраць суперпоўню

У Беларусі ў ноч на чацвер можна будзе назіраць суперпоўню

У ноч з 13 на 14 ліпеня можна будзе ўбачыць "Месяц Аленя" — ці самую вялікую суперпоўню гэтага года, піша BBC.

Суперпоўняй называюць з'яву, якая адбываецца пры супадзенні поўні альбо маладзіка з перыгеем — момантам найбольшага збліжэння Месяца і Зямлі. Дзякуючы гэтаму месяц падаецца большым і ярчэйшым, чым звычайна. Па словах астранома Каралеўскай абсерваторыі ў Грынвічы Тані дэ Салес Маркес, поўня ў перыгеі выглядае прыкладна на 14% большай і на 30% ярчэйшай, чым Месяц у апагеі — самай далёкай ад Зямлі кропцы на яе эліптычнай арбіце.

Астраном дадала, што Месяц будзе выглядаць яшчэ большым адразу пасля ўзыходу праз аптычны эфект, які называецца "месяцовай ілюзіяй".

"Для тых, хто зможа ўбачыць чыстую лінію гарызонту, узыходзячы Месяц можа стаць уражлівым відовішчам", — адзначыла яна.

"Месяцам Аленя" ліпеньскю поўню называлі індзейцы-алганкіны з паўночнага ўсходу ЗША. Гэта звязана з тым, што поўня прыпадае на перыяд, калі ў самцоў аленяў вырастаюць новыя рогі.

 

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі