У ноч на суботу па ўсходзе Беларусі пройдуць моцныя дажджы

Дождж, ілюстрацыйнае фота

Дождж, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У суботу, 12 кастрычніка, уначы будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, месцамі па ўсходзе чакаюцца моцныя дажджы, магчымыя навальніцы.

Удзень прагназуецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі па ўсходзе Беларусі пройдуць дажджы. Вецер будзе паўночна-заходні ўмераны, уначы месцамі — парывісты.

Тэрмометры ўдзень пакажуць 3-9 цяпла, па ўсходзе краіны чакаецца да +12. Удзень паветра прагрэецца да +9...+15.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі