У ноч з пятніцы на суботу карткі некаторых банкаў могуць працаваць са збоямі
У ноч з пятніцы на суботу, з 23-га на 24-е чэрвеня, карткі некаторых банкаў у Беларусі могуць працаваць са збоямі. Звязана гэта з тэхнічнымі працамі па мадэрнізацыі сістэмы захоўвання дадзеных, інфармуе Банкаўскі працэсінгавы цэнтр. Адзначаецца, што праблемы пры аплаце і зняцці наяўных з картак могуць быць з 2-й да 6-й гадзіны. Датычыць гэта кліентаў банкаў, якія карыстаюцца паслугамі Банкаўскага працэсінгавага цэнтра.