У Нур-Султане Лукашэнку ўзнагародзілі ордэнам Нурсултана
Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў узнагародзіў кіраўнікоў Беларусі, Расіі і Кыргызстана. Адпаведны ўказ быў падпісаны 27 траўня:
"У гонар азнаменавання 25-годдзя ідэі аб еўразійскай інтэграцыі і 5-годдзя падпісання Дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе, а таксама за асаблівы ўнёсак у паглыбленне і пашырэнне супрацоўніцтва з Рэспублікай Казахстан пастанаўляю ўзнагародзіць ордэнам "Першы Прэзідэнт Рэспублікі Казахстан — Лідар Нацыі Нурсултан Назарбаеў":
Пуціна Уладзіміра Уладзіміравіча — прэзідэнта Расійскай Федэрацыі,
Лукашэнку Аляксандра Рыгоравіча — прэзідэнта Рэспублікі Беларусь,
Жээнбекава Соаранбая Шарыпавіча — прэзідэнта Кыргызскай Рэспублікі".
Як вядома, Аляксандр Лукашэнка 28 траўня прыляцеў у Казахстан на пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета і ўжо сустрэўся з Такаевым. Узнагароду ён атрымаў падчас сустрэчы з Нурсултанам Назарбаевым.