У нядзелю будзе цёпла, дажджы і навальніцы толькі на захадзе краіны
У бліжэйшыя суткі, 23 ліпеня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень у заходніх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы.
Уначы і раніцай у некаторых раёнах будзе слабы туман. Вецер няўстойлівы, 2-7 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 8 да 14 градусаў цяпла, на паўднёвым захадзе — да плюс 16. Удзень будзе цёпла — 22-28 градусаў са знакам плюс, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.