У нядзелю чакаюцца навальніцы
У бліжэйшыя суткі, 3 чэрвеня ў Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю. Уначы і раніцай у асобных раёнах краіны пройдуць дажджы, навальніцы. Удзень будзе пераважна без ападкаў.
Вецер прагназуецца паўночна-заходні ўмеркаваны, пры навальніцах — парывісты.
Тэмпература паветра ўначы і раніцай складзе 12-17 градусаў, у другой палове для будзе 24-29 са знакам плюс, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.