У нядзелю ў Беларусь прыйдзе надвор’е з дажджамі і моцным ветрам

У нядзелю ў Беларусь прыйдзе надвор’е з дажджамі і моцным ветрам

У бліжэйшыя суткі, 17 верасня, у Беларусі чакаецца надвор’е з дажджамі. Ападкі прагназуюцца на большай частцы тэрыторыі, у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, умеркаваны, пры навальніцах парывісты.

Тэмпература ўначы складзе 9-15 градусаў вышэй за нуль, а ўдзень будзе 14-20 са знакам плюс, на паўднёвым усходзе прагназуецца 21-27 цяпла.

У панядзелак надвор’е пагоршыцца: на захадзе і ў цэнтральных раёнах краіны прагназуюць моцныя дажджы, раніцай і ўдзень чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў за секунду, на захадзе — да 24 метраў за секунду. У сувязі з такім неспрыяльным надвор’ем сіноптыкі абвяшчаюць аранжавы ўзровень небяспекі, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі