У Германіі затрымалі партыю таблетак экстазі ў выглядзе галавы Трампа

У Германіі затрымалі партыю таблетак экстазі ў выглядзе галавы Трампа

Нямецкая паліцыя затрымала партыю з пяці тысяч таблетак экстазі, зробленых у форме галавы амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа, піша lenta.ru.

Пакеты з наркотыкамі паліцыянты знайшлі пры даглядзе адной з машын з аўстрыйскімі нумарамі ў горадзе Оснабрук у Ніжняй Саксоніі. У аўтамабілі былі 51-гадовы мужчына і яго 17-гадовы сын. Паліцыянты затрымалі абодвух мужчын. 

Кошт партыі ацэньваецца ў 40 тысяч еўра.

На думку паліцыянтаў, таблеткі былі набытыя праз інтэрнэт-сайт. Яны там прадаюцца пад слоганам "Трамп зноў зробіць вечарыну вялікай". Гэта пародыя на асноўы лозунг перадвыбарнай кампаніі цяперашняга прэзідэнта ЗША "Make America great again" — "Зробім Амерыку зноў вялікай".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі