У нянькі, якая забіла дзіця ў Маскве, дыягнаставалі шызафрэнію
Грамадзянцы Узбекістана Гюльчахры Бабакулавай, якая падазраецца ў забойстве дзяўчынкі ў Маскве, яшчэ ў 1999 годзе быў пастаўлены дыягназ “шызафрэнія”. Пра гэта следству паведамілі праваахоўныя органы Узбекістана, інфармуе meduza.io са спасылкай на расійскія СМІ.
У сябе на радзіме Бабакулава неаднаразова лекавалася ў стацыянары. Пасля таго, як жанчыне паставілі дыягназ, з ёй развёўся муж.
Маскоўскія следчыя плануюць накіраваць Бабакулаву на псіхолага-псіхіятрычную экспертызу пасля абрання меры спынення для яе.
38-гадовую ўраджэнку Узбекістана Гюльчахру Бабакулаву затрымалі 29 лютага ў Маскве каля станцыі метро “Кастрычніцкае поле”. Яна трымала ў руцэ адрэзаную галаву дзіця, называла сябе тэрарысткай і пагражала зладзіць выбух. Жанчына нелегальна працавала нянькай і даглядала 4-гадовую дзяўчынку ў маскоўскай сям’і. У той дзень яна дачакалася, пакуль дарослыя і іх старэйшае дзіця сыдуць з дома, а пасля забіла малодшую дзяўчынку, абезгаловіла яе і падпаліла кватэру.