У Оршы да гадавіны Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека зладзяць імпрэзу
У Оршы 9 снежня мясцовыя праваабаронцы правядуць імпрэзу прысвечаную гадавіне прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. На мерапрыемства запрашаюцца ўсе ахвотныя.
Аб’яву пра тэматычны вечар размясціў мясцовы сайт orsha.eu. Фармат сустрэчы — паведамленні па тэме і “салодкі стол” з гарбатай. Мясцовыя праваабаронцы кажуць, што гэта найбольш прыдатны фармат для адзначэння падзеі ў цяперашніх умовах.
Мерапрыемства адбудзецца ў 17:30 па адрасе вул.Камсамольская д.16 кв.4.
Яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў таму Генеральная Асамблея ААН заклікала адзначаць Дзень правоў чалавека, каб грамадзяне пра іх не забываліся і імкнуліся жыць годна. Але ў Беларусі на дзяржаўным узроўні дата 10 снежня практычна аніяк не адзначаецца.
Больш за тое: ахвотным нагадаць пра правы чалавека гэта забараняюць. Так, віцебскі праваабаронца Павел Левінаў звярнуўся ў дзве раённыя адміністрацыі абласнога цэнтра з заяўкай на два пікеты ў Дзень правоў чалавека. Улады не правесці акцыю не дазволілі, нягледзячы на тое, што працягласць кожнага з іх, паводле заявак, складала б… усяго адну секунду, паведамляе spring96.org.
Акцыі да ўгодак прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека забараняюць на працягу 6 гадоў.
Фота: theenablist.blogspot.com