У Оршы грамадзянін Расіі паклаў галаву на рэйкі пад колы цягніка з Масквы
У Оршы на чыгуначнай станцыі грамадзянін Расіі паклаў галаву на рэйкі пад колы цягніка Масква — Мінск і чакаў, калі ён пачне рух. Мужчына збіраўся звесці рахункі з жыццём. Аднак яго заўважыў рамонтнік дэпо, які патэлефанаваў у міліцыю. Міліцыянеры прыбеглі на месца і выцягнулі самагубцу з-пад вагона яшчэ да адпраўлення цягніка. Мужчына распавёў, што ён — расіянін. На суіцыд пайшоў па асабістых матывах, інфармуе прэс-служба віцебскай міліцыі.
Дарэчы, рамонтнік, які заўважыў чалавека пад вагонам, атрымаў падзяку ад транспартнай міліцыі.