У Оршы пачаліся аблавы на даўжнікоў-аўтаўладальнікаў

У Оршы пачаліся аблавы на даўжнікоў-аўтаўладальнікаў

У Оршы судовыя выканаўцы і супрацоўнікі ДАІ пачалі сумесныя рэйды на дарогах па выяўленні даўжнікоў, піша "Аршанская газета".

У залежнасці ад сумы спагнання ў аўтаўладальніка могуць нават забраць аўтамабіль. У такім выпадку машыну адвозяць на штрафстаянку.

Ладзіць такія сумесныя рэйды плануецца раз на месяц. Дата гэтых рэйдаў загадзя паведамляцца не будзе. Даўжнікоў будуць выяўляць з дапамогай спецыяльнага абсталявання з базай даных, дзе пазначаны звесткі даўнікоў, тып і памер запазычанасці.

Даўжнікоў шукаюць па самых розных сферах. Гэта і неаплачаныя крэдыты, і штрафы (у тым ліку ад ДАІ), пазыкі па камунальных плацяжах, аліменты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі