У Оршы перад акцыяй “недармаедаў” праводзяць вобшукі ў мясцовых актывістаў

У Оршы перад акцыяй “недармаедаў” праводзяць вобшукі ў мясцовых актывістаў

У Оршы перад акцыяй пратэсту ў рамках кампаніі “Мы не дармаеды” міліцыя праводзіць вобшукі ў мясцовых грамадскіх актывістаў і журналістаў. Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміла праваабаронца Паліна Сцепаненка:

“12 сакавіка ў Оршы зранку напярэдадні акцыі адбываецца ператрус у актывіста Канстанціна Анташкевіча і журналіста Радыё Рацыя Арцёма Сізінцава, актывістку Валянціну Ігнаценка заблакавалі дома, а таксама па адрасе, дзе прапісаны рэдактар рэгіянальнага сайта оsha.eu, Ігар Казмерчак, прыйшлі супрацоўнікі міліцыі”, — напісала Сцепаненка.

Акцыю пратэсту супраць дэкрэта прэзідэнта №3 (“дэкрэт аб дармаедах”) плануюць зладзіць сёння ў 13.00 на цэнтральнай плошчы горада каля ўнівермага. Як піша выданне оsha.eu, Віцебшчына і, у прыватнасці, Орша — адзін з найбольш праблемных рэгіёнаў Беларусі, тут самыя вялікія цяжкасці з працаўладкаваннем і найбольш складаны эканамічны стан.

Па Оршы і раёне сабрана ўжо нямала подпісаў за скасаванне дэкрэта, многія грамадзяне катэгарычна заявілі, што сплачваць падатак не сталі. Многія жыхары Аршаншчыны прысутнічалі на “Маршах недармаедаў” у Мінску, Магілёве і Віцебску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі