У Оршы ўскрылі "капсулу часу" з пасланнем з 1969 года

У Оршы ўскрылі "капсулу часу" з пасланнем з 1969 года

8 снежня ў Оршы ўскрылі "капсулу часу", закладзеную ў будынак гарвыканкама ў 1969 годзе. Пра гэта ў сацсетках паведаміла Паліна Сцепаненка

"Кажуць, ускрылі сёння ў Оршы "Капсулу часу" ў 11 раніцы, 300 чалавек прыйшло, зачыталі, а там усё па-беларуску было напісана пасланне нашчадкам з 1969 у 2019. Аднеслі ў музей. І новую туды засунулі", — напісала аршанка.

"Капсулу часу" з пасланнем з 1969 года трэба было ўскрыць 1 студзеня 2019 года. Але, як казала ў каментары Еўрарадыё начальнік аддзела ідэалогіі і па справах моладзі Алена Русакова, дату ўскрыцця было вырашана перанесці. Аршанскія чыноўнікі меркавалі ўскрыць пасланне ад продкаў улетку — на Дзень горада. Аднак, як бачым, да лета не вытрымалі.

На месца старой "капсулы часу" сёння паклалі новую — з пасланнем нашчадкам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі