У Оршы застрэліўся афіцэр міліцыі

У Оршы застрэліўся афіцэр міліцыі

У Оршы застрэліўся міліцыянер, паведамляе БЕЛТА. Яго цела знайшлі ў службовым кабінеце ў мясцовым РАУС. Праверку па факце гібелі супрацоўніка міліцыі праводзіць Упраўленне Следчага камітэта па Віцебскай вобласці. Следчыя высвятляюць абставіны трагічнага здарэння, прызначаны экспертызы.

У сацсетках паведамляецца, што загінулы — афіцэр, падпалкоўнік, які займаўся ў асноўным сферай наркакантролю. Яму было 37 гадоў. Застрэліўся ён з табельнага пісталета.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі