У Палаце прадстаўнікоў пракаментавалі рэзалюцыі ПАСЕ па Беларусі

У Палаце прадстаўнікоў пракаментавалі рэзалюцыі ПАСЕ па Беларусі

У Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі пракаментавалі рэзалюцыі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы па сітуацыі ў нашай краіне. У іх змешчаны заклік да афіцыйнага Мінска пачаць дыялог з беларускім народам, каб спыніць гвалт і парушэнні правоў чалавека, а таксама правесці новыя выбары для выхаду з палітычнага крызісу, да рэформаў у сістэме іх правядзення і г. д.

Пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве назвала рэзалюцыі ПАСЕ "чарговай непрыхаванай і заведама бясплоднай спробай знешняга ціску на суверэнную дзяржаву". Яна прыводзіць перавагі беларускага выбарчага заканадаўства і адмаўляе неабходнасць у яго рэформе.

"Заклікаем дэпутатаў ПАСЕ рэалістычна і непрадузята ацэньваць сітуацыю ў Беларусі і рэгіёне, не марнаваць час на напісанне бесперспектыўных дакументаў ва ўгоду палітычнай кан'юнктуры", — пішуць дэпутаты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі