У паліклініках з'явіліся экспрэс-тэсты на COVID-19

У паліклініках з'явіліся экспрэс-тэсты на COVID-19

У паліклініках з'явіліся экспрэс-тэсты на COVID-19. Плюс або мінус яны вызначаць літаральна за 30 хвілін, паведамляе тэлеканал "Беларусь 1". Выканаць экспрэс-тэст можна ў звычайнай лабараторыі, якая ёсць у кожнай паліклініцы. Патрэбныя толькі кроў пацыента і спецкантроль, які паступіў разам з экспрэс-тэстамі. Калі два кампаненты змешваюць, тэст пачынае даследаванне.

Каб узяць аналізы ў кантактаў першага ўзроўню, да іх прыязджае "кантактная брыгада". Забор крыві яны праводзяць проста дома. Перад кожным візітам лекары пераапранаюцца.

Усе кантакты першага ўзроўню  спачатку здаюць звычайны тэст, які адпраўляюць у спецлабараторыі. Праз дзесяць дзён  ў экспрэс-рэжыме праводзіцца паўторная праверка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі