У палон нікога не браць. Пуцін заявіў пра тэракт у краме ў Санкт-Пецярбургу

У палон нікога не браць. Пуцін заявіў пра тэракт у краме ў Санкт-Пецярбургу

Уладзімір Пуцін заявіў, што выбух бомбы ў супермаркеце "Перекресток" у Санкт-Пецярбургу 27 снежня быў тэрактам. 28 снежня прэзідэнт Расіі выказаўся пра здарэнне на цырымоніі ўзнагароджання вайскоўцаў, якія вызначыліся падчас спецаперацыі ў Сірыі.

"Учора ў Санкт-Пецярбургу быў здзейснены тэрарыстычны акт. Нядаўна Федэральная служба бяспекі спыніла яшчэ адну спробу тэракту ", — цытуе Пуціна інфармагенцтва ТАСС.

У палон нікога не браць. Пуцін заявіў пра тэракт у краме ў Санкт-Пецярбургу
Фота: РБК

Увечары 27 снежня ў супермаркеце "Перекресток" у Санкт-Пецярбургу адбыўся выбух. Самаробнае выбуховае прыстасаваньне, начыненае паражальнымі элементамі, спрацавала ў камеры захоўвання.

СМІ апублікавалі відэа чалавека, які ў 18:15 пакінуў заплечнік ў камеры захоўвання і сышоў з крамы. Выбух адбыўся ў 18:45.

Следчы камітэт Расіі распачаў крымінальную справу па артыкуле 30 і па частцы 2 артыкула 105 Крымінальнага кодэкса (Замах на забойства двух і больш асоб агульнанебяспечным спосабам). Раней СМІ паведамлялі, што магутнасць выбуху склала 200 грамаў у трацілавым эквіваленце.

У палон нікога не браць. Пуцін заявіў пра тэракт у краме ў Санкт-Пецярбургу
Фота: РБК

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі