У памежных раёнах Валыні думаюць, што рабіць з "лукашэнкаўскай хлуснёй"

Па БТ усё паказваюць "наадварот" / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Па БТ усё паказваюць "наадварот" / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У памежных раёнах Валыні думаюць, што рабіць з "лукашэнкаўскай хлуснёй". Для мясцовых жыхароў даступнае беларускае і нават расійскае тэлебачанне, а ўкраінскае не заўсёды. Карэспандэнт "Волинь Post" пабывала ў вёсцы Дольск каля мяжы з Беларуссю. Некаторыя жыхары кажуць, што "не могуць заснуць без беларускага тэлебачання", але большасць абураецца, што па БТ сітуацыю ва Украіне паказваюць "наадварот".

Мясцовым жыхарам раяць "не ўдзельнічаць у добраахвотным замбаванні і не глядзець расійскія і беларускія каналы". Тым жа, у каго няма ўкраінскага тэлебачання і інтэрнэту, улады рэкамендуюць слухаць украінскае радыё.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі