У памежных з Беларуссю абласцях Украіна праводзіць тактыка-спецыяльныя вучэнні
У памежных з Беларуссю абласцях — на Жытоміршчыне, Роўненшчыне і Валыні — Украіна праводзіць тактыка-спецыяльныя вучэнні "Паўночны ўраган-2022", паведамляе прэс-служба МУС Украіны. Сярод іх удзельнікаў — нацгвардыя, паліцыя, памежнікі, а таксама Сілы тэрытарыяльнай абароны.
8 верасня адпрацоўвалася мініраванне тэрыторый каля мяжы. Таксама байцы вучацца адбіваць контрнаступ праціўніка, трэніруюцца вызваляць акупаваныя ворагам тэрыторыі. Спецназ мае заданне выяўляць і ліквідоўваць дыверсійна-разведвальныя групы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.