У панядзелак абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі — з-за моцнага ветру
Снежаньскі Брэст / Еўрарадыё
28-га і 29-га снежня ў Беларусі чакаецца ўзмацненне ветру, з-за чаго сіноптыкі аб'яўляюць аранжавы ўзровень небяспекі, паведамляе Белгідрамет. Ноччу 28-га снежня па захадзе, раніцай і днём — у многіх раёнах краіны будзе вельмі ветрана, да 15-20 м/с. Падобная сітуацыя захаваецца і ў аўторак.
У панядзелак 28-га сіноптыкі абяцаюць воблачнае надвор'е з праясненнямі. Ноччу без ападкаў, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць і дождж, і мокры снег. Месцамі магчымыя галалёд і галаледзіца. Тэмпература паветра ўначы — ад нуля да 6 градусаў марозу. Днём — ад -3 да +3, па паўднёвым захадзе — 4-6 градусаў вышэй за нуль.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.