У панядзелак абяруць кіраўнікоў дэлегацыі ЕП па сувязях з Беларуссю

Пра гэта БелаПАН паведаміў адзін з яе сябраў, шведскі дэпутат Крыстофер Ф’елнер. Паводле яго словаў, абіраць будуць старшыню і віцэ-старшыню дэлегацыі.

Новы склад дэлегацыі па сувязях з Беларуссю быў абраны Еўрапарламентам 17 ліпеня на пленарным паседжанні ў Страсбургу. Туды ўвайшлі еўрадэпутаты ад Польшчы, Швецыі, Латвіі, Італіі, Літвы.

Дэлегацыя па сувязях з Беларуссю існуе ў Еўрапарламенце болей за дзесяць гадоў. Афіцыйныя беларускія ўлады раней не кантактавалі з ёй, аднак у студзені сёлета адбылася сустрэча намесніка міністра замежных справаў Беларусі Алены Купчыной з былым кіраўніком дэлегацыі Філіпам Качмарэкам і віцэ-прэзідэнтам ЕП Яцэкам Пратасевічам. У часе гэтай сустрэчы абмяркоўваліся адносіны афіцыйнага Мінска з Еўрапарламентам. Падрабязнасці абмеркавання не паведамляліся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі