У панядзелак адбылася масіраваная паветраная расійская атака на Украіну

На станцыі кіеўскага метро, 26 жніўня 2024-га

На станцыі кіеўскага метро, 26 жніўня 2024-га / kyiv24.news

У панядзелак адбылася масіраваная паветраная расійская атака на Украіну ракетамі і ўдарнымі дронамі, піша hromadske.ua. Ракетныя ўдары наносіліся найперш па аб'ектах энергетычнай інфраструктуры. Па ўсёй краіне ўводзяць экстранныя адключэнні святла.

Масіраваны ракетны ўдар быў нанесены па Кіеве. Мэр сталіцы Віталь Клічко паведаміў, што ў некалькіх раёнах горада перабоі з электрычнасцю, знікла вада. У Луцку пашкоджаны шматпавярховы дом, ёсць загінулы. Шматлікія прылёты зафіксаваныя ў Львове і Івана-Франкоўску. Агулам пад ударамі былі 15 абласцей, ёсць загінулыя і параненыя.

"Жаданне знішчыць нашу энергетыку абыйдзецца расіянам дорага, іх інфраструктуры", напісаў ў Telegram кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак.

У панядзелак адбылася масіраваная паветраная расійская атака на Украіну
Луцк / t.me/dsns_telegram/
У панядзелак адбылася масіраваная паветраная расійская атака на Украіну

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі