У парламенце Азербайджана патрабуюць ад Расіі выбачэнняў за збіты лайнер

Авіякатастрофа ў Казахстане

Авіякатастрофа ў Казахстане / x.com/CrimeaUA

Расія павінна папрасіць прабачэння за катастрофу самалёта "Азербайджанскіх авіяліній", які ляцеў з Баку ў Грозны. Пра гэта заявіў дэпутат Меджліса Азербайджана Расім Мусабекаў, піша "Агенцтва".

"Самалёт быў збіты на тэрыторыі Расіі, у небе Грознага. Адмаўляць гэта немагчыма. Тыя, хто гэта здзейсніў, павінны панесці крымінальную адказнасць, і павінна быць выплачана кампенсацыя", — заявіў Мусабекаў азербайджанскаму выданню Turan. Ён прыгразіў, што адносіны з Расіяй "пяройдуць на іншы ўзровень", калі выбачэнняў і кампенсацыі не будзе. Таксама дэпутат мяркуе, што ў расійскіх СМІ хтосьці спрабуе замесці сляды ракетнага ўдару па азербайджанскім самалёце.

Авіякатастрофа адбылася 25 снежня. Самалёт Embraer 190ar "Азербайджанскіх авіяліній" рэйсам Баку — Грозны быў перанакіраваны ў Махачкалу нібыта з-за туману, адтуль лайнер вылецеў у казахстанскі горад Актау з прычыны няштатнай сітуацыі. Каля Актау ён разбіўся. На борце было 67 чалавек, у тым ліку 16 расіян. Агульная колькасць ахвяр склала 38 чалавек. Выжылі пераважна тыя, хто знаходзіўся ў хваставой частцы самалёта.

26 снежня азербайджанскія ўрадавыя крыніцы заявілі Euronews і Reuters, што самалёт пацярпеў крушэнне пасля ўдару расійскай ракетай. Пра абстрэл можа сведчыць мноства адтулін на хваставой частцы самалёта.

Разам з тым казахстанскі бок, які вядзе расследаванне авіякатастрофы, пакуль што ўхіляецца ад усялякіх каментароў наконт прычыны трагедыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі