У Парыжы прадалі адзін з самых дарагіх аўтамабіляў у гісторыі (фота)

У Парыжы прадалі адзін з самых дарагіх аўтамабіляў у гісторыі (фота)

У Парыжы на таргах у аўкцыённым доме Artcurial прадалі адзін з самых дарагіх аўтамабіляў у гісторыі. За Ferrari 335S Spider Scaglietti 1957 года выпуску заплацілі 31 мільён 360 тысяч долараў (28 млн еўра). А рэкардсменам па-ранейшаму застаецца Ferrari 250 GTO Berlinetta, які два гады таму прадалі за 38,1 млн долараў, інфармуе УНІАН.

Адзначаецца, што Ferrari 335 S Spider Scaglietti выпускаўся італьянскім аўтаканцэрнам у 1957-1958 гадах. Ён удзельнічаў у папулярных аўтагонках, на ім ездзілі знакамітыя гоншчыкі таго часу (гл. відэа).

Прададзены на аўкцыёне аўтамабіль захоўваўся ў калекцыі П'ера Бардзінона. Пасля яго смерці сям'я вырашыла прадаць рарытэт. Цікава, што эксперты меркавалі, што Ferrari прададуць за 31-36 млн долараў, але ў выніку за яе заплацілі мінімальны кошт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі