У пасажыра мінскага метро пры даглядзе знайшлі патрон

У пасажыра мінскага метро пры даглядзе знайшлі патрон

19 жніўня ў 21.30 у аператыўна-дзяжурную службу УУС па ахове Мінскага метрапалітэна паступіла паведамленне, што на станцыі метро "Уручча" затрыманы мужчына. У яго падчас агляду ручной паклажы знайшлі і канфіскавалі патрон калібра 7,62х54мм, паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі.

Экспертыза выявіла, што гэта вінтовачны патрон, зроблены заводскім спосабам, ён мае кулю са свінцовым стрыжнем і з'яўляецца боепрыпасам да ручной стралковай наразной агнястрэльнай зброі. Патрон прыдатны для стральбы.

У кастрычніку на 27-гадовага непрацуючага жыхара Валожынскага раёна, у якога знайшлі патрон, Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў.

Яму пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі