У ПАСЕ пацікавіліся сітуацыяй з правамі жанчынаў у Беларусі

У ПАСЕ пацікавіліся сітуацыяй з правамі жанчынаў у Беларусі

У ПАСЕ добра ведаюць пра агульныя праблемы з правамі чалавека ў Беларусі, але якая сітуацыя з правамі жанчын у нашай краіне, пацікавілася ў прадстаўнікоў беларускай дэлегацыі падчас слуханняў па сітуацыі ў Беларусі 24 студзеня. Пытанне здзівіла беларускага парламентарыя Андрэя Навумовіча.

Навумовіч: “Я не бачыў ніякага пацвержання існавання ў нас нейкіх такіх праблем… Хачу сказаць, што ў нашым парламенце колькасць жанчын зараз значна павялічылася і зараз іх больш за 30 чалавек з 110 дэпутатаў”.

З калегам катэгарычна не пагадзілася прадстаўнік АГП ў Палаце прадстаўнікоў Ганна Канапацкая.

Канапацкая: “На жаль, Беларусь застаецца адзінай краінай ў Еўропе, дзе да гэтага часу не прыняты закон “Аб супрацьдзеянні хатняга гвалту”. І ў нас да гэтага часу не замацаваная гендэрная роўнасць паміж мужчынамі і жанчынамі. І асноўная задача апазіцыі ў тым ліку ― прадставіць праект закона "Аб супрацьдзеянні хатняга гвалту”.

На думку праваабаронцы Валянціна Стэфановіча, сваім “дэкрэтам аб дармаедах” беларускія ўлады ў тым ліку парушылі і правы жанчын. Бо ён закрануў тых, хто не працуе, але займаецца выхаваннем дзяцей ці займаецца хатняй гаспадаркай.

24 студзеня ў Страсбургу палітычны камітэт Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы абмяркоўвае сітуацыю ў Беларусі. Беларусь прадстаўляюць два дэпутаты Палаты прадстаўнікоў — сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Ганна Канапацкая і старшыня камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Андрэй Навумовіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі