У Паўднёвую Карэю прыплылі больш за 20 расіян, якія ратуюцца ад мабілізацыі
На яхце ад мабілізацыі / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
У Паўднёвую Карэю прыплылі на трох прыватных яхтах больш за 20 расіян, якія ратуюцца ад мабілізацыі. Гэта мужчыны ва ўзросце 20-30 гадоў. Як паведамляе "Бі-Бі-Сі", дазвол на ўезд у краіну атрымалі толькі двое чалавек. Што да астатніх, то міграцыйныя ўлады палічылі мэты іх візіту ў Паўднёвую Карэю "туманнымі".
Пры гэтым грамадзянам РФ не патрэбна віза для ўезда ў гэтую краіну. Ім дастаткова атрымаць электронную аўтарызацыю на перасячэнне мяжы. Пакуль невядома, ці мелі расіяне, якім адмовілі ва ўездзе, такую аўтарызацыю.
Тым часам яхты з грамадзянамі Расіі яшчэ знаходзяцца каля ўзбярэжжа Паўднёвай Карэі.
З 21 лютага, калі ў Расіі аб'явілі мабілізацыю, за мяжу з'ехалі сотні тысяч мужчын. Вядомы выпадак, калі двое расіян прыплылі на лодцы ў ЗША.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.