У Пецярбургу асудзілі жанчыну, якая пакінула запіску на магіле бацькоў Пуціна

Ірына Цыбанева / zona.media
Ірына Цыбанева / zona.media

У Пецярбургу асудзілі Ірыну Цыбаневу, якая пакінула запіску на магіле бацькоў Уладзіміра Пуціна. 60-гадовую жанчыну прызналі вінаватай у "здзеку над месцамі пахаванняў па матывах палітычнай нянавісці". Прысуд — два гады ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам (дзяржабвінавачванне прасіла тры гады ўмоўна), піша novayagazeta.eu.

Запіску жанчына пакінула на Серафімаўскіх могілках у кастрычніку мінулага года. Тэкст быў наступны: "Бацькі маньяка, забярыце яго да сябе, ад яго столькі болю і бед, увесь свет моліць аб яго смерці <неразборліва>. Смерць Пуціну, вы выгадавалі вырадка і забойцу".

У судзе Цыбанева толькі часткова прызнала сваю віну, сцвярджала, што "палітычнай нянавісці" не было. "Пасля прагляду навін мяне накрыў страх, мне было вельмі дрэнна, — гаварыла яна. — Ён мяне так моцна накрыў, што я не магла з ім справіцца, у гэтым, напэўна, мая віна. Я наогул дрэнна памятаю, як гэта напісала, тэксту наогул не памятаю. Я ўсведамляю, што паддаўшыся эмоцыям, я здзейсніла неабдуманы ўчынак. Мне шкада, што мае дзеянні маглі кагосьці параніць або закрануць".

Ірына Цыбанева была ўпэўнена, што запіску ніхто не пабачыць. Аднак выйшла інакш. Спачатку пенсіянерку адправілі пад хатні арышт, пасля забаранілі карыстацца інтэрнэтам і наведваць згаданыя могілкі, дзе пахаваныя бацькі Пуціна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі