У Пецярбургу да Пуціна прарвалася жанчына з пытаннем, як пражыць за $170

У Пецярбургу да Пуціна прарвалася жанчына з пытаннем, як пражыць за $170

19 лютага Уладзімір Пуцін у Санкт-Пецярбургу ўскладаў кветкі да помніка першаму мэру горада Анатолю Сабчаку, а пасля пагаварыў з гараджанамі. Да расійскага прэзідэнта звярнулася з пытаннем жанчына: "Як можна пражыць на 10 800 рублёў у месяц?" (гэта каля 170 долараў). "Думаю, што вельмі цяжка", — адказаў Пуцін.

Жанчына адказам не была задаволена, яна сказала, што ў прэзідэнта заробак значна большы. Уладзімір Пуцін ад дыялогу з ёй не ўхіляўся, заявіў, што "ёсць значна больш высокія заробкі, [чым у яго]", а ў "прэзідэнта не самы высокі заробак".

Далей жанчына паскардзілася Пуціну на высокія камунальныя плацяжы (4 000 рублёў — 63 долара), на тое, што немагчыма купіць прадукты на "пражытковы мінімум". І асабліва цяжка выжываць маці-адзіночкам і інвалідам (у яе знаёмага пенсія складае 3 800 рублёў — 60 долараў). Расійскі прэзідэнт сказаў, што дзяржава робіць усё, што можа, асабліва ў справе падтрымкі сем'яў з дзецьмі, а інвалідам павысяць пенсіі. Што да камунальных плацяжоў, то ён заявіў, што ў іншых краінах бачыў "разбураныя дамы", бо там законы не дазваляюць павышаць "камуналку".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі