У Пецярбургу другі раз за месяц мытнікі знайшлі тону какаіну

Так выглядала першая знаходка тоны какаіну

Так выглядала першая знаходка тоны какаіну / Мытная служба Расіі

У Вялікім порце Санкт-Пецярбурга расійскія мытнікі выявілі буйную кантрабанду наркотыкаў, паведамляе прэс-служба ведамства. Агульная маса наркотыкаў склала 1200 кг.

"Пры сканаванні кантэйнера з Бельгіі інспектары заўважылі дзіўныя ўкладанні: сярод мяшкоў з кавай былі раскіданыя брыкеты з белым парашком. Экспертыза паказала, што гэта какаін. Мытнікі пачалі крымінальную справу", — заяўляюць у Мытнай службе Расіі.

Дарэчы, у студзені гэта ўжо другі выпадак, калі ў пецярбургскім порце выяўляюць какаін у такіх маштабах.

10 студзеня больш за тону какаіну знайшлі ў кантэйнеры з Нікарагуа. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі