У першы дзень лета ў Беларусі чакаюцца дажджы з навальніцамі
У сераду, 1 чэрвеня, у Беларусі ўначы прагназуецца невялікая воблачнасць, будзе пераважна без ападкаў, паведамляе Белгідрамет.
Удзень чакаецца павелічэнне воблачнасці. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы і будуць моцныя дажджы. Вецер уначы няўстойлівы слабы, удзень паўднёва-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 4-10 вышэй за нуль, па поўдні краіны будзе да +12. Удзень прагназуецца 20-26 цяпла, па захадзе Беларусі чакаецца +17...+19.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.