У Петрыкаўскім раёне паляўнічы выпадкова забіў напарніка

Петрыкаўскі следчы камітэт расследуе справу за забойства па неасцярожнасці.

Як паведамляе БелаПАН, здарэнне адбылося 6 снежня недалёка ад вёскі Капцэвічы. У гэты дзень там ладзілася легальнае паляванне, у якім удзельнічалі больш за 10 чалавек.

У загоне разам ішлі 33-гадовы і 44-гадовы мужчына, прычым старэйшы рухаўся ззаду. Потым ён непрыкметна абагнаў свайго маладзейшага прыяцеля. І калі той пачуў шоргат у кустах, то падумаў, што там дзік. Мужчына стрэліў і пацэліў у напарніка. Той памёр да прыезду хуткай дапамогі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі