У Пінскім раёне загарэўся чарговы аўтобус МАЗ

Аўтобус, які загарэўся

Аўтобус, які загарэўся / @zamkadomby

У Пінскім раёне ўчора згарэў аўтобус МАЗ, паведамляе рэсурс "Беларусь за МКАДам". Інцыдэнт адбыўся на ўчастку дарогі паміж аграгарадком Малоткавічы і пасёлкам Садовым. Рэсурс публікуе фота і відэа з месца здарэння. На відэа аўтобус гарыць адкрытым полымем, а побач стаіць машына хуткай дапамогі. Пра пацярпелых інфармацыі няма.

Нагадаем: апошнія некалькі гадоў інцыдэнты з аўтобусамі МАЗ пачасціліся. У Санкт-Пецярбургу за "схільнасць да ўзгарання" беларускія аўтобусы нават здымалі з лініі. Пазней — пасля дапрацоўкі — іх вярнулі на піцерскія вуліцы. Пры гэтым на кожную машыну спецыялісты МАЗ склалі акт, які "гарантуе яе бяспеку і дае магчымасць допуску да эксплуатацыі".

В Пинском районе загорелся очередной автобус МАЗ
На месцы здарэння / скрыншот відэа @zamkadomby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі