У Пінску на 40 арэндных кватэраў прэтэндуе 246 сем'яў
Адна з пінскіх заяўніц стаіць у чарзе на жыллё з 1974 года.
Пінскі гарвыканкам апублікаваў на сваім сайце спіс асобаў, якія падалі заявы на атрыманне дзяржаўных арэндных кватэраў. На 40 кватэраў прэтэндуе 246 заяўнікаў. Конкурс адзін да шасці.
Парадак, у якім будуць размеркаваныя "памяшканні камерцыйнага выкарыстання дзяржаўнага жылога фонда", вызначаецца інструкцыяй, зацверджанай Брэсцкім аблвыканкамам у мінулым траўні. 10% арэнднага жылля будзе прадстаўляцца па хадайніцтвах дзяржустановаў. Астатняе размяркуецца ў залежнасці ад даты пастаноўкі на ўлік.
Цікава, што адна з пінскіх заяўніц стаіць у чарзе на жыллё з 1974 года.
Нагадаем, у Пінску ў чэрвені пабудавалі першы арэндны дом.