У Пінску невядомы драпежнік разарваў клеткі з металічнай сеткі

Як паведамляе тэлеканал “Варяг”, невядомая істота літаральна разарвала клеткі і забіла з дзясятак трусаў.



Гаспадар падворка звярнуўся да спецыялістаў. Тыя выявілі каля лапатак забітых жывёлаў сляды зубоў, грудныя клеткі трусаў былі зламаныя. Цікава, што драпежнік не пакінуў на месцы здарэння ніякіх слядоў, таму індэнтыфікаваць яго не ўдалося.



Нагадаем, летась невядомыя драпежнікі адзначыліся ў Старобіне, сёлета — у Брэсце і Горацкім раёне.

На здымках: Такія сляды невядомы драпежнік пакінуў у пачатку траўня сёлета ў Брэсце. Фота — vb.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі