У Пінску прыйшлі з ператрусам да былога суддзі, які звольніўся пасля выбараў

У Пінску прыйшлі з ператрусам да былога суддзі, які звольніўся пасля выбараў

У Пінску прыйшлі з ператрусам у кабінет памочніка адваката, былога суддзі горада Пінска і Пінскага раёна Аляксея Пацко, паведамляе тэлеграм-канал @viasna96. Падстава для ператруса — санкцыя, выдадзеная пракурорам горада. Была забраная тэхніка і дакументацыя. Мяркуецца, што Пацко знаходзіцца не ў Беларусі. Затрыманая яго маці Таццяна Пацко.

Як паведамляе TUT.by, яна працуе ў Пінску адвакатам. Таццяна Пацко паспела распавесці, што ператрус адбываўся "ў рамках адкрытай крымінальнай справы" на яе сына.

У жніўні 2020-га суддзя Аляксей Пацко адмовіўся разглядаць палітычныя справы, а восенню звольніўся. "Прыняў такое рашэнне яшчэ да выбараў..., казаў ён "Нашай ніве". — Прычынай стала палітычная абстаноўка ў краіне, тое, што адбываецца цяпер".

Пацко быў гатовы да наступстваў свайго рашэння ад сыходзе з пасады: "Прымаючы рашэнне аб звальненні, я кіраваўся простым правілам: калі штосьці робіш, то будзь гатовы да любых наступстваў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі