У Пінску з-за рэзкага тармажэння аўтобуса пацярпела кандуктарка

У Пінску з-за рэзкага тармажэння аўтобуса пацярпела кандуктарка

У Пінску з-за рэзкага тармажэння аўтобуса пацярпела кандуктарка. Як паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, здарэнне адбылося 2 студзеня каля 17.00 на скрыжаванні вуліц Ракасоўскага і Студэнцкай.

Па папярэдняй інфармацыі, кіроўца аўтобуса "МАЗ" прымяніў экстранае тармажэнне, каб пазбегнуць наезду на пешахода, які раптоўна выбег на пешаходны пераход на забараняльны сігнал святлафора. У выніку была траўмаваная кандуктарка, якая ўпала ў салоне ад рэзкага спынення.


35-гадовая пінчанка атрымала закрытую чэрапна-мазгавую траўму, а таксама драпіну носа. З траўмамі жанчыну даставілі ў нейрахірургічнае аддзяленне бальніцы.

Па факце дарожна-транспартнага здарэння праводзіцца праверка.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі