У Полацкім раёне выратавалі цяжарную ласіху, якая правалілася пад лёд
У Полацкім раёне выратавалі цяжарную ласіху, якая правалілася пад лёд. Здарэнне адбылося на возеры Гомля. Калі прыехалі супрацоўнікі МНС, жывёла знаходзілася ў палонцы ўжо працяглы час і моцна стамілася. Глыбіня там складала 1,5-2 метры.
Ратавальнікі бензапілой прапілавалі лёд у бок берагу, зрабілі водную дарогу для ласіхі. Далей з дапамогай пажарнага рукава яе выцягнулі на бераг. Яна крыху адпачыла і пайшла ў бліжэйшы лес, інфармуе прэс-служба МНС.
vitebsk.mchs.gov.by