У Полацку сям’ю аштрафавалі за антысанітарыю — у кватэры жыве дзясятак жывёл

У Полацку сям’ю аштрафавалі за антысанітарыю — у кватэры жыве дзясятак жывёл

У Полацку сям’ю аштрафавалі за антысанітарыю — у кватэры жыве больш за дзясятак хатніх жывёл (верагодна, катоў). Пракуратура адрэагавала на калектыўны ліст жыхароў дома, якія паскардзіліся на суседзяў. Высветлілася, што ў кватэры адключаныя ўсе камунальныя паслугі. Там жывуць пенсіянерка і яе сын.

Кватэру абследавалі прадстаўнікі некалькіх службаў, у тым ліку цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Факты пра антысанітарыю пацвердзіліся. Да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнулі інжынера па працы з насельніцтвам ЖЭС, які не адсачыў выкананне жыхарамі згаданай кватэры правілаў карыстання жылымі памяшканнямі. У адносінах пенсіянеркі і яе сына завялі адміністрацыйныя справы. Іх аштрафавалі на 115 рублёў, інфармуе прэс-служба Генпракуратуры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі