У Польшчы афрыканскую чуму будуць шукаць у 400 месцах
Да канца года польскія ветэрынарныя службы хочуць узяць у свіней некалькі тысяч пробаў і праверыць іх на наяўнасць афрыканскай чумы.
Пры гэтым большасць пробаў будуць узятыя не ў мясцовасцях, якія мяжуюць з Беларуссю, паведамляюць польскія СМІ.
Такім чынам плануецца праверыць каля 400 выпадкова выбраных месцаў на тэрыторыі ўсёй Польшчы. Экспертыза адной пробы будзе каштаваць каля 100 злотых (прыкладна 30 долараў ЗША). Па фінансавую дапамогу Польшча мяркуе звярнуцца да Еўрапейскай камісіі.
Нагадаем, што ў нашай краіне афіцыйна выяўленыя два ачагі афрыканскай чумы свіней.
Фота — pridvinje.by