У Польшчы не чакаюць вялікай шкоды ад харчовых контрсанкцый Беларусі

У Польшчы не чакаюць вялікай шкоды ад харчовых контрсанкцый Беларусі

У Польшчы не чакаюць вялікай шкоды ад харчовых контрсанкцый Беларусі. Пра гэта ў інтэрв'ю pap.pl заявіў міністр сельскай гаспадаркі і віцэ-прэм'ер Генрык Кавальчык. Ён мяркуе, што "хутчэй Беларусь наносіць сабе шкоду гэтым эмбарга" і не верыць, што яно працягнецца "занадта доўга". Пры гэтым Кавальчык прызнае, што польскі бок не мае падрабязнай інфармацыі пра беларускія контрсанкцыі.

Харчовыя контрсанкцыі Беларусі пачалі дзейнічаць з 1 студзеня 2022-га, як адказ на пяты пакет санкцый ЕС. Урад зацвердзіў на 6 месяцаў спіс прадуктаў з "недружалюбных" ЕС, ЗША, Канады, Вялікабрытаніі і іншых краін, якія нельга ўвозіць і прадаваць. Сярод іх ёсць і яблыкі.

Генрык Кавальчык звяртае ўвагу, што Беларусь у польскім экспарце харчавання складае толькі 0,6%. "Усё больш польскіх яблык адпраўляецца ў іншыя краіны", — адзначае ён.

Беларускі прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка раней заявіў, што харчовыя контрсанкцыі Беларусі — гэта $500 млн імпарту за год. Урад даваў даручэнне, каб імпарцёры "хутка пераарыентаваліся на замяшчэнне таварамі з іншых краін".

У ЕС беларускі адказ на еўрапейскія санкцыі ацанілі як складаны і непразрысты механізм.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі