Галоўчанка заявіў, што харчовыя контрсанкцыі Беларусі — гэта $500 млн імпарту

Галоўчанка заявіў, што харчовыя контрсанкцыі Беларусі — гэта $500 млн імпарту

Харчовыя контрсанкцыі Беларусі — гэта $500 млн імпарту за год. Пра гэта 10 снежня ў Палаце прадстаўнікоў заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка. Контрсанкцыі пачнуць дзейнічаць са студзеня наступнага года. Гэта адказ афіцыйнага Мінска на заходнія санкцыі.

Галоўчанка патлумачыў, што пры складанні пераліку прадуктаў, якія трапяць пад эмбарга, урад улічваў магчымасць закрыцця гэтых пазіцый айчыннымі вытворцамі. Згадаў ён і адрозненні ад пераліку расійскага харчовага эмбарга. "Пад эмбарга не трапіла рыба і рыбная прадукцыя, — гаварыў прэм'ер. — У адрозненне ад Расіі, мы не маем доступу да мора".

Раман Галоўчанка згадаў мандарыны і хурму. Ніякай праблемы ён не бачыць, бо цяпер іх пастаўляюць не толькі з Італіі і Іспаніі (яны трапілі пад контрсанкцыі), але і з Марока, Бразіліі, Турцыі і Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. Каб на рынку не было дэфіцыту, урад даў даручэнне, каб імпарцёры "хутка пераарыентаваліся на замяшчэнне таварамі з іншых краін".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі