У Польшчы праходзіць “Беларускі фальклорны фестываль”
Імпрэза адбываецца ў мясцовасці Орля на Беласточчыне — гэта свята беларускай нацыянальнай меншасці.
У праграме фэсту: прэзентацыя рэгіянальнай кухні, продаж кніг, выступы беларускіх народных калектываў, паказ штучных агнёў.
Завершыцца імпрэза а 21 гадзіне забавай з танцамі, паведамляюць мясцовыя СМІ.